Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) прыйшоў да высновы, што ЗСУ рыхтуюцца пачаць ці ўжо пачалі наступ e Херсонскай вобласці.
Адначасова аналітыкі адзначаюць, што інфармацыя з адкрытых крыніцвў аб хадзе і тэмпах гэтага контрнаступу, імаверна, будзе абмежаванай і будзе прыходзіць з затрыманнем у часе. Мясцовасць паміж лініяй фронту і Херсонам – пераважна сельская, з невялікім населенымі пунктамі, а значыць, будзе менш звестак аб руху войскаў. Расейцам, у сваю чаргу, няма сэнсу распавядаць аб прасоўванні ЗСУ.
Нагадаем, апошнімі днямі Збройныя Сілы Украіны абстрэльваюць масты ў Херсонскай вобласці, каб адрэзаць расейцаў ад шляхоў забеспячэння.
ISW паведамляе, што расейскія вайскоўцы тым часам працягваюць абмежаваныя наземныя атакі на паўночным захадзе ад Славянску, на ўсходзе ад Сівэрску і на поўдзень ад Бахмуту ў Данецкай вобласці. Пры гэтым колькасць абстрэлаў уздоўж усёй лініі фронту ў Данбасе 15–23 ліпеня знізілася, што сведчыць аб тым, што амерыканскія ракетныя сістэмы HIMARS стрымліваюць магчымасці расейскай артылерыі.
Генеральны штаб ЗСУ ў ранішняй зводцы паведаміў, што агрэсар на бахмуцкім кірунку вядзе баявыя дзеянні, каб стварыць умовы для наступу на Бахмут і авалодаць тэрыторыяй Вуглягорскай ЦЭС.
«З розных напрамкаў вораг вёў штурмавыя дзеянні з мэтай устанаўлення кантролю над тэрыторыяй Вуглягорскай ЦЭС. Украінскія ваяры зноў адкінулі акупантаў назад», – гаворыцца ў зводцы Генштабу ЗСУ.
Адначасова працягваюцца абстрэлы ўкраінскай вайсковай і цывільнай інфраструктуры.
Глеб Нержын belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!