Эксперт патлумачыў, чаму Украіна адкрыта не ўдарыць па Беларусі. Але могуць быць «няшчасныя выпадкі»

Украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў на сваім YouTube-канале патлумачыў, чаму Украіна не можа ўдарыць па беларускім вайсковым аэрадроме ў Зябраўцы, дзе размешчаныя расейскія войскі.

Прыжкі з парашутам ля аэрапорту «Зябраўка». Фота: Прыжки с парашютом в Гомеле (SkyDive Gomel) / VK

«Асаблівасць нанясення ўдару па Беларусі ў тым, што ў нас з Беларуссю нават не разарваныя дыпламатычныя стасункі на сённяшні дзень. Калі мы ўдарым па Беларусі, нас могуць абвінаваціць у агрэсіўнасці ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь. Таму я думаю, што гэта палітычнае рашэнне, і яно прадыктаванае не толькі нашым палітычным кіраўніцтвам, але, хутчэй за ўсё, прадыктаванае і нашымі краінамі-партнёрамі. Афіцыйна адкрытага ўдару па Зябраўцы мы нанесці не можам з палітычных меркаванняў», – заявіў эксперт.

Разам з тым, паводле яго, на аэрадроме ў Зябраўцы могуць паўтарыцца «няшчасныя выпадкі».

«Цалкам магчыма, што можа быць парушэнне мераў пажарнай бяспекі, як, дарэчы, ужо было ў Зябраўцы… У канчатковым выніку яны сказалі, што ўзарваўся танк… Але мясцовыя жыхары кажуць, што воплескаў было восем…», – адзначыў Жданаў.

Hавiны

Што стаіць у Зябраўцы? «Беларускі Гаюн» пералічыў расейскую тэхніку

2022.08.16 10:46

Афіцыйная версія здарэння 11 жніўня – «каля 23-й гадзіны падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне». Пры гэтым Зябраўка ў паведамленні фігуруе не як база і не пункт дыслакацыі, а проста ўчастак мясцовасці.

Украінскі бок не пацвярджаў і не абвяргаў сваю датычнасць да ўзгарання ў Зябраўцы. Заяўлялі толькі, што маюць адносна здарэння толькі тыя звесткі, якія агучваюць міністэрствы абароны Беларусі і Расеі. Але неафіцыйна «намякалі» на тое, што выбухі ў Беларусі і Крыме звязаныя.

Аналітыка

«Беларусь – гэта не Крым». Ці магла Украіна нанесці ваенны ўдар па аэрадроме ў Гомельскай вобласці?

2022.08.11 15:37

Якуб Хруст belsat.eu


#Беларусь