Што Уладзімір Пуцін задумаў для Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Html 5
				   </div></div>

Чаму Пуцін адправіў Сяргея Шайгу да Аляксандра Лукашэнкі, што яны хаваюць у сакрэтных дакументах і аб чым гавораць за зачыненымі дзвярыма? Сярод іншых, гэтую тэму мы аналізуем у «ПраСвеце».

Сакрэтная місія Шайгу. Чым Лукашэнка можа ўзброіць Пуціна?

Уладзімір Пуцін вызначыў Беларусі ролю ў сваёй вайне супраць Украіны. Што мяняецца ў сцэнары, напісаным у Крамлі для рэжыму Лукашэнкі? Навошта міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу прылятаў у Менск, што ён падпісваў з лукашэнкаўскім міністрам абароны Хрэніным? Хрэнін выглядаў кепска, хаця спрабаваў нервова смяяцца. Чаму толькі пасля падпісання дакументаў Шайгу сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і з кім размаўляў Лукашэнка пасля размовы з Шайгу? У што пераўтвараюць Беларусь Пуцін з Лукашэнкам? Каментуюць Павел Латушка, Алег Жданаў і Валер Карбалевіч, сюжэт Вольгі Міцкевіч.

Беларускім спартоўцам пакуль не свецяць Алімпійскія гульні – 2024. Ці ёсць яшчэ шанец туды трапіць?

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе найбліжэйшым часам здымаць санкцыі з Расеі і Беларусі. Спартоўцы з гэтых краінаў не змогуць трапіць на кваліфікацыю для адбору на Алімпіяду-2024. Што павінна здарыцца, каб беларускія і расейскія атлеты маглі ўбачыць Алімпійскія гульні ў Парыжы? Юлія Лабанава з Алегам Гаруновічам і Міхаілам Залеўскім высвятляла, ці вернуцца беларусы ў вялікі міжнародны спорт.

Новыя санкцыі супраць Масквы. Ці ёсць у Расеі сілы для зімовага наступу?

Захад імкнецца эканамічна аслабіць Расею, не даць ёй магчымасці сабраць рэсурсы для наступу на Украіну. Еўрапейскі Звяз рыхтуе чарговы, дзявяты пакет санкцыяў у дачыненні Расеі. Сярод іншага, у новы пакет санкцыяў увойдуць і захады для спынення экспарту ў Расею дэталяў для дронаў. Аднак нягледзячы на ўсе ўжо ўведзеныя абмежаванні Расея працягвае папаўняць свае запасы ракет і наносіць удары па тэрыторыі Украіны. Ці дастаткова ў Крамля ўзбраення для дасягнення ваенных мэтаў, як будзе выглядаць сітуацыя на фронце гэтай зімой? Каментуюць Сяргей Грабскі, Раман Світан ды Іван Кірычэўскі, сюжэт Святланы Аўчаровай.

Вайна б’е рыкашэтам. Як Масква цісне на Малдову?

У выніку расейскіх удараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны цярпіць не толькі гэтая краіна, але яшчэ і Малдова, у якой таксама ўзнікаюць праблемы з электраэнергіяй. Наколькі гэта вялікая пагроза для Малдовы і як Кішынэў спрабуе выйсці з гэтай сітуацыі? А таксама як Расея спрабуе ціснуць на малдаўскі ўрад і грамадства ды аб чым брэша крамлёўская прапаганда малдаванам?  Зміцер Міцкевіч пагаварыў на гэтыя тэмы з прэзідэнтам Асацыяцыі экспертаў у справе бяспекі і глабальнай палітыкі з Бухарэсту Ангелай Грамадэ.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

The post Што Уладзімір Пуцін задумаў для Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою appeared first on belsat.eu.

#Беларусь