Швейцарыя замарозіла задэклараваныя дэпазіты і актывы расейцаў

Міністэрства эканомікі Швейцарыі замарозіла дэпазіты фізічных і юрыдычных асобаў Расеі. Ведамства паведамляе, што памер замарожаных сродкаў складае каля 7,5 млрд франкаў (7,2 млрд еўраў), да якіх дадаюцца 15 актываў нерухомасці ў 6 кантонах.

Сцяг Швейцарыі. Фота: Depositphotos

Яшчэ 28 лютага сёлета Швейцарыя далучылася да санкцыяў краінаў Захаду супраць Расеі ў адказ на агрэсію супраць Украіны. Улады забаранілі прымаць дэпазіты з боку фізічных і юрыдычных асобаў з Расеі.

У выніку на 25 лістапада 2022 года актывы, замарожаныя ў Швейцарыі, складаюць 7,5 млрд франкаў (7,2 млрд еўраў ), да якіх дадаюцца 15 актываў нерухомасці фізічных асобаў, кампаніяў або арганізацыяў, якія трапілі пад санкцыі.

Раней прадстаўнікі ЕЗ распавялі, што на Захадзе заблакавалі 300 млрд еўраў з рэзерваў расейскага Цэнтрабанку і замарозілі 19 млрд еўраў расейскіх алігархаў. Гэтыя грошы могуць пайсці для аднаўлення Украіны.

Hавiны

Еўракамісія збіраецца выкарыстаць замарожаныя 320 мільярдаў еўраў Расеі для дапамогі Украіне

2022.11.30 13:48

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Швейцарыя замарозіла задэклараваныя дэпазіты і актывы расейцаў appeared first on belsat.eu.


#Беларусь