Ціханоўскі, Статкевіч, Лосік. Хто яшчэ патрапіў у абноўлены спіс «экстрэмістаў»

Спіс «экстрэмістаў», які вядзе на сваім сайце беларускае Міністэрства ўнутраных спраў, папоўнілі адразу 244-ма прозвішчамі. Сярод іх – вядомыя палітыкі і актывісты. 

4 лістапада МУС абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісткай дзейнасці», павялічыўшы спіс адразу на 244 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.

Паводле беларускіх праваахоўнікаў, у спісак «экстрэмістаў» цяпер патрапілі фігуранты «справы Ціханоўскага» Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, журналіст «Свабоды» Алег Груздзіловіч, які выйшаў па памілаванні, аднак у пераліку пазначана, што ён адбывае пакаранне.

Артыкулы

Вызвалілі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча

2022.09.21 19:34

Таксама ў спісе цяпер:

  • блогер, журналіст і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін
  • расяянка Вера Цвікевіч, чый фотаздымак быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды» у жніўні 2020-га
  • экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фенчук
  • жонка палітзняволенага Анатоля Латушкі – Алена Латушка
  • музыкі гурта «Irdorath» Надзея і Уладзімір Калач
  • былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова.

Цяпер у спісе «экстрэмістаў» 1714 чалавек.

Hавiны

У Беларусі заблакавалі сайт з артыкуламі палітыка Зянона Пазняка

2022.11.04 12:19

Антон Тачняк belsat.eu

The post Ціханоўскі, Статкевіч, Лосік. Хто яшчэ патрапіў у абноўлены спіс «экстрэмістаў» appeared first on belsat.eu.


#Беларусь