Беларусь на вайне з 2020 года. На вайне, звыклай беларусам, партызанскай.

З разгромленым падполлем. З закладнікамі. Паказальнымі катаваннямі. Няўдалай спробай грамадзянскага пратэсту. Сутарэннямі, абсталяванымі для катаванняў. Тэрорам цывільных. Кропкавымі акцыямі. Пастаянным наглядам. Пастаянным страхам арышту.
Марыя Калеснікава – закладніца. Максім Знак – закладнік. Сяргей Ціханоўскі – закладнік. 9 мільёнаў беларусаў – закладнікі Пуціна і адміністрацыі Лукашэнкі. Цяпер бессэнсоўна казаць, як перамагчы Лукашэнку без таго, каб вызваліцца ад Расеі.
Мы на вайне. Не мы яе пачалі. Без разумення, што адбываецца, краіну не вызваліць.
Мне здаецца, велізарная колькасць людзей, якія былі з намі ў 2020 годзе, хадзілі на маршы, дапамагалі палітвязням – не разумеюць гэтага! І гэтае неразуменне стварае жахлівую невыносную фрустрацыю.
Як можна дапамагчы Марыі Калеснікавай, якую давялі ў турме да рэанімацыі? Ніяк, мы на вайне. Яна ў палоне. Можна дапамагчы ёй адным спосабам – знішчаць ворага.
Як можна вынесці штодзённае чытанне навінаў? Гэта вайна, тут такія навіны. Дапамагай фронту і чытай. Або дапамагай і не чытай. Галоўнае – дапамагай!

Як весці бізнес у Беларусі? Беларусь захопленая, такі тут і бізнес, такія і ўмовы для яго. Не разлічвайце на законы. Проста старайцеся, каб вас не заўважылі. І дапамагайце хоць чым.
Зʼехаць ці застацца? Нашы землі захопленыя расейскай імперыяй апошнія 220 гадоў, пачынаючы з 1795-га. Мы пражывалі часы мяккія і жорсткія. Цяпер – час рэпрэсіяў. Нас хочуць знішчыць. Літаральна. Хто ведае, колькі нам яшчэ трэба? Усе аналітыкі, якія казалі аб тэрмінах, памыляліся. У вас хапае сілаў, вы можаце жыць у падполлі доўга, у вас атрымліваецца дапамагаць унутры – заставайцеся. Можаце зʼехаць – едзьце. І дапамагайце.
Балюча зʼязджаць сваякам палонных, без іх няма каму будзе перадачу ў турму занесці.
Усе войны ў свеце заканчваюцца. Расея прайграе. СССР быў у разы мацнейшы за сённяшнюю Расею і перамог Нямеччыну толькі ў саюзе з Вялікай Брытаніяй і ЗША. Цяпер ЗША і ЕЗ дапамагаюць Украіне. На нашым баку – самыя магутныя эканомікі ў свеце. Беларусь будзе свабоднай. Чым больш кожны з нас для гэтага зробіць, тым хутчэй.
Міхаіл Кірылюк belsat.eu
The post Ці варта абмяркоўваць у сацыяльных сетках, што будзе, калі Беларусь уступіць у вайну appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!