3 лістапада 2022 года ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна суддзя Вадзім Петрусевіч прызнаў Людмілу Самак вінаватай у абразе Аляксандра Лукашэнкі. Жанчыну асудзілі да года пазбаўленні волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праваабаронцы адзначаюць, што Людміла Самак – жыхарка Крупскага раёну, яна хворая на сухоты, мае хранічны алкагалізм і некалькі судзімасцяў.
У дзень затрымання 19 верасня 2021 года яна ехала ў інфекцыйную лякарню, каб лячыцца ад сухотаў. На чыгуначным вакзале ў Маладзечне жанчына сядзела на лаўцы і ўжывала алкаголь, калі да яе падышлі супрацоўнікі міліцыі. Пры іх яна пачала крычаць, што Лукашэнка «казёл, плаціць сваім міліцыянтам, якія нічога не робяць». Таксама Самак ужывала лаянку. Гэта запісалі прыборы відэафіксацыі, якімі карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі.
Старшая памочніца пракурора Юлія Жук прасіла для жанчыны два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Аднак суддзя Вадзім Петрусевіч прызначыў удвая меншае пакаранне.
Глеб Нержын belsat.eu
The post Хворай на сухоты жанчыне далі год калоніі за тое, што назвала Лукашэнку «казлом» appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!