Краіны Еўразвязу пагадзіліся ўключыць Харватыю ў зону Шэнгена з пачатку 2023 года. Аб гэтым напісаў ў свамі Twitter сябра Еўрапарламента Вальтэр Флего.
«Сёння гістарычны дзень для Харватыі! Мы зрабілі гэта! З 01.01.2023 межаў не будзе, Харватыя далучыцца да #Schengen. Апошняя вешка нашага ЕЗ-шляху інтэграцыі! Гэта будзе асаблівая навагодняя ноч, з нецярпеннем чакаю 2023!», – паведаміў Вальтэр Флего.
🚨 Today is a historic day for Croatia!
WE made it! From 1/1/2023 borders down, 🇭🇷 will join #Schengen
The last milestone of our 🇪🇺 integration path!
It will be a special New Year’s Eve 🎉 looking forward to 2023!😎@RenewEurope @IDSDDI
— Valter Flego (@ValterFlego) December 8, 2022
У сваю чаргу, харвацкі прэм’ер-міністр Андрэй Плянковіч пацвердзіў, што краіна стане сябрам Шэнгенскай дамовы ўжо з 1 студзеня. І падкрэсліў, што гэтае рашэнне аднадушна падтрымаў Савет па ўнутраных справах і юстыцыі ЕС. Ён спадзяецца, што ад гэтага рашэння набольш выйграюць грамадзяне Харватыі і яе эканоміка.
Hrvatska je dobila jednoglasnu podršku Vijeća za unutarnje poslove i pravosuđe – 1. siječnja 2023. postajemo članica #Schengen! U godini isporuke ostvarili smo strateške ciljeve @VladaRH, od kojih će najveću korist imati 🇭🇷 građani i gospodarstvo!
✅ #Eurozone
✅ #Schengen pic.twitter.com/mPCGMpGZ1E— Andrej Plenković (@AndrejPlenkovic) December 8, 2022
Тым часам заяўкі Румыніі і Балгарыі адхіленыя з-за адмовы Аўстрыі і Нідэрландаў.
У сярэдзіне лістапада Еўракамісія заявіла аб гатоўнасці трох краін уступіць у еўрапейскую бязвізавую прастору і рэкамендавала Савету ЕС зацвердзіць гэтае рашэнне. Для гэтага Харватыя, Румынія і Балгарыя выканалі ўсе ўмовы. Цяпер Шэнгенская зона з адзінай сістэмай пагранічнага кантролю ўключае 26 дзяржаў ЕС.
Антон Тачняк belsat.eu
The post Харватыя з 1 студзеня ўваходзіць у Шэнгенскую зону appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!