Урад РФ 8 снежня абмеркаваў стварэнне наднацыянальнага падатковага камітэту Беларусі і Расеі і стварэнне адзіных падатковых умоваў на тэрыторыі дзвюх краін. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні БелТА.
На паседжанні расейскага ўраду 8 снежня прэмʼер-міністра Міхаіл Мішусцін заявіў, што Беларусь і Расея створаць адзіныя падатковыя ўмовы на тэрыторыі дзвюх краін і прадаўжаюць збліжаць свае эканамічныя сістэмы «у межах далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы».
«Мы сёння абмяркуем ратыфікацыю дагавора, неабходнага для ўкаранення агульных прынцыпаў работы ўскосных падаткаў. Размова ідзе аб мытных зборах, акцызах і некаторых іншых плацяжах», – паведаміў Міхаіл Мішусцін.
Прэмʼер-міністр РФ нагадаў, што ў межах згаданага дагавору плануецца сфарміраваць наднацыянальны падатковы камітэт. «Ён зоймецца ўзгадненнем пазіцый у гэтай сферы, будуць замацаваны памеры мінімальных падатковых ставак, пералікі вызваленняў і льгот. А ў выніку – створаны адзіныя ўмовы на ўсёй тэрыторыі дзвюх нашых краін», – падкрэсліў расейскі прэмʼер.
Апроч «наднацыянальнай падаткавай» зʼявіцца інтэграваная сістэма адміністравання ўскосных падаткаў.
«Дзякуючы гэтаму мы зможам сфарміраваць агульную інфармацыйную прастору для пашырэння супрацоўніцтва і ўзаемнай дапамогі пры процідзеянні ўхіленню ад выплаты фіскальных плацяжоў, у тым ліку пры трансгранічным гандлі», – адзначыў Мішусцін.
Ён падкрэсліў таксама, што ратыфікацыя дагавора дасць магчымасць «прыбраць цэлы шэраг барʼераў, а таксама аблегчыць умовы для запуску новых праектаў і прыцягнення інвестыцый у эканоміку Расеі і Беларусі».
Нагадаем, што 3 кастрычніка Беларусь і Расея падпісалі дагавор аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках – падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) і акцызам. Дагавор быў заключаны па выніках перагавораў прэм’ер-міністраў дзвюх краін Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна і падпісаны ў рамках рэалізацыі 28 саюзных праграм.
Антон Тачняк
The post Урад РФ абмяркоўвае стварэнне наднацыянальнага падатковага камітэту Беларусі і Расеіі appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!