Паводле нападніка, беларус адмаўляў, што расейскія войскі атакуюць Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Выданне Interia.pl расказала аб расследаванні здарэння, якое адбылася пад Люблінам яшчэ 1 сакавіка. 34-гадовы ўкраінец Максім В. – падазраваны ў замаху на грамадзяніна Беларусі Яўгенія Б. Паведамляецца, што мужчыны разам пілі алкаголь і што ўкраінец напаў на беларуса з нажом. Справа супраць украінца Максіма перададзеная ў суд.
Пракуратура выявіла, што беларус Яўген 1 сакавіка прыехаў у Козлаўку, што ў 20 км ад Любліна, і адбываў каранцін перад пачаткам працы. Ён пазнаёміўся з украінцам Максімам, з якім яны разам распівалі алкаголь.
Беларус Яўгеній ішоў спаць, але пабачыў украінца Максіма са сваёй торбай у руках. Пасля гэтага Максім напаў на яго ззаду, схапіў адной рукой і другой рукой нанёс удары нажом у грудзі і правае плячо. Яўгеній вырваўся, спытаў Максіма, што той робіць, але Максім працягнуў нападаць. Тады Яўгеній выбег з будынку, забег на дарогу і спыніў машыну, людзі з якой выклікалі медыкаў і паліцыю. У той жа дзень Максіма затрымалі, у яго знайшлі рэчы пацярпелага.
Максім прызнаўся, што махаў нажом, але адмаўляе, што хацеў параніць Яўгена. Ён сцвярджае, што спрачаўся з Яўгенам пра вайну ва Украіне – пацярпелы нібыта адмаўляў, што расейскія войскі напалі на Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі (гэта адбылася за пяць дзён да здарэння, выкарыстанне беларускай тэрыторыі для нападу не ўтойвалася). Аднак беларус кажа, што не ведаў, чым кіраваўся ўкраінец. Журналісты ніяк не тлумачаць тое, што Максіма затрымалі з рэчамі Яўгена.
Супраць украінца Максіма распачалі крымінальную справу за крадзеж, замах на забойства, нанясенне шкоды здароўю, стварэнні небяспекі смерці або нанясенне цяжкай шкоды здароўю. Раней мужчына быў судзімы за кіраванне машынай нецвярозым.
Алесь Наваборскі belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!