У Расеі за апошнія 9 месяцаў аформілі найбольшую колькасць замежных пашпартоў за апошнія 4 гады

МУС Расеі за 9 месяцаў сёлета – з пачатку поўнамаштабнай вайны ў Украіне – аформіла амаль 3,9 мільёна замежных пашпартоў для выезду з Расеі. Гэта найбольшая колькасць замежных пашпартоў, якая афармлялася за 3 кварталы з 2018 года, паведамляе ТАСС.

Расейскі замежны пашпарт. Крыніца: yakutia.info

Гэтак, у 2019 годзе за аналагічны перыяд студзень – верасень выдалі больш за 3,7 мільёна замежных пашпартоў, а ў 2020 і 2021 гадах, калі дзеялі пандэмічныя абмежаванні, аформілі адпаведна толькі 2,2 мільёна і 2,9 мільёна дакументаў для выезду з Расеі. У 2018-м са студзеня да верасня МУС аформіла больш за 4,2 мільёна замежных пашпартоў.

Афіцыйнай статыстыкі, колькі расейцаў з пачатку 2022 года пакінулі краіну, дасюль няма.

Аднак з 21 верасня, калі ў Расеі абвесцілі «частковую» мабілізацыю, з краіны з’ехалі прыблізна ад 600 тысячаў да мільёна чалавек. Частка мінула сухаземныя межы, адна з самых вялікіх чэргаў утварылася на КПП «Верхні Ларс» паміж Расеяй і Грузіяй.

Разбор

«Беларусаў і маскалёў не прымаем». Палякі тройчы адмовілі беларусу ва ўездзе ў краіну

2022.10.25 07:00

Алена Рувіна belsat.eu

The post У Расеі за апошнія 9 месяцаў аформілі найбольшую колькасць замежных пашпартоў за апошнія 4 гады appeared first on belsat.eu.


#Беларусь