Літоўскі Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы (RESC) агучыў вынікі даследавання аб беларусах, якія з’ехалі ў Літву пасля 2020 году. Большасць грамадзянаў пакінулі сваю краіну па палітычных матывах.

Паводле справаздачы Літоўскага Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы, цяпер у Літве можа знаходзіцца каля 40 тысячаў грамадзянаў Беларусі. Каля 86 % мігрантаў вымушаныя былі пакінуць Беларусь па палітычных матывах.
Амаль 70 % апытаных маюць у Літве сталую крыніцу прыбыткаў, гэта людзі працаздольнага ўзросту. 68 % рэспандэнтаў маюць від на жыхарства ў Літве, 15 % зʼехалі па гуманітарнай візе, яшчэ 8 % атрымалі афіцыйны прытулак або чакаюць рашэння аб прадстаўленні прытулку.
Вайна ва Украіне прывяла да таго, што ў мігрантаў з Беларусі зʼявілася большае жаданне інтэгравацца ў Літве.
Пры гэтым пераезд беларусаў у Літву мае станоўчы эфект для бюджэту краіны. Паводле падлікаў «Invest in Lithuania», кампаніі, якія перавезлі сваіх працаўнікоў у 2021 годзе заплацілі ў бюджэт больш за EUR 20 млн падаткаў.
Больш спрыяльныя ўмовы для інтэграцыі грамадзянаў Украіны не выклікалі напружанасці паміж беларусамі і ўкраінцамі ў Літве, але гэта прывяло да недаверу беларускай дыяспары да літоўскіх інстытутаў.
Нават за мяжой беларусы адчуваюць сябе ўразлівымі праз тое, што беларускія ўлады могуць выкарыстоўваць консульскія службы як сродак сачэння і ціску на людзей.
Тым не менш, беларусы ў Літве пачуваюць сябе ў бяспецы.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post У Літву пасля 2020 году пераехалі каля 40 тысячаў беларусаў appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!