Камітэт Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне ўхваліў прапанову забараніць грамадзянам Беларусі і Расеі валодаць зброяй, паведамляе выданне Delfi. Мэта ініцыятывы – не дапусціць стварэння ўзброеных дыверсійных фармаванняў.
У Літве захацелі забараніць беларусам і расейцам валодаць зброяй: камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне ўхваліў адпаведную прапанову. Улады лічаць, што гэта ўмацуе бяспеку. Мэта ініцыятывы – не дапусціць стварэння ў Літве ўзброеных дыверсійных фармаванняў у выпадку беспарадкаў, паведаміў старшыня камітэту Лаўрынас Кашчунас.
Што праўда, абмежаванне будзе датычыцца не толькі беларусаў і расейцаў, а грамадзянаў усіх краінаў, што «не адпавядаюць крытэрыям еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі». Калі Сейм ухваліць папраўкі, іншаземцам з гэтых дзяржаваў забароняць набываць і захоўваць зброю, прыстасаванні для яе, боепрыпасы і іх часткі.
Цяпер у Літве розную зброю маюць 42 беларуса і 294 грамадзяніна Расеі.
Раней такую ж забарону на валоданне зброяй ухвалілі ў Эстоніі.
Сяргей Крот belsat.eu
The post У Літве захацелі забараніць беларусам і расейцам валодаць зброяй appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!