Прынамсі 15 чалавек загінулі і больш за 50 атрымалі раненні ў выніку расейскага ўдару па чыгуначнай станцыі ў Днепрапятроўскай вобласці 24 жніўня.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступу на Радзе Бяспекі ААН. Ён патлумачыў, што атрымаў гэтую інфармацыю як раз перад выступам.
Паводле Зяленскага, удар быў нанесены прама па вагонах на станцыі Чапліна. Чатыры пасажырскія вагоны зараз гараць.
«Па стане на зараз забітыя сама меней 15 чалавек і каля 50 чалавек паранены. Ратавальнікі працуюць. Але, на жаль, колькасць загінулых яшчэ можа павялічыцца», – падкрэсліў прэзідэнт Украіны.
Украінскія тэлеграм-каналы публікуюць жахлівыя кадры разбурэнняў пасля ракетнага абстрэлу ў Чапліна.
Раней 24 жніўня расейскія вайскоўцы абстралялі Сінельнікаўскі раён у Днепрапятроўскай вобласці. Ракета патрапіла ў прыватную дом, загінула 11-гадовае дзіця.
Глеб Нержын belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!