У Гарадзенскай вобласці зруйнавалі яшчэ адно пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай

Беларускія ўлады зруйнавалі могілкі ў вёсцы Сурканты Воранаўскага раёну, паведамляе партал Саюз палякаў Беларусі са спасылкай на чытача. 

Могілкі ў вёсцы Сурканты да верагоднага зруйнавання. Фота: glosznadniemna.pl

Па словах чытачы парталу, на месца прыгналі экскаватар, пад’езды да могілак перакрыла міліцыя, а абураным мясцовым жыхарам пагражаюць турмой, калі яны не спыняць выказваць сваю нязгоду. З-за гэтага ніхто не можа зрабіць здымкаў з месца падзеяў.

Пакуль немагчыма цалкам праверыць інфармацыю.

Меркаванне

Улады Беларусі не спыняцца, пакуль не знясуць усіх «польскіх» помнікаў? Рэч не толькі ў Арміі Краёвай

2022.07.13 17:39

Гэта ўжо шостае вядомае разбурэнне магілаў Арміі Краёвай у Гарадзенскім рэгіёне. Так, 1 ліпеня 2022 года стала вядома пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёну, 4 ліпеня – у Мікулішках Ашмянскага раёну, 8 ліпеня – у Ваўкавыску, 9 ліпеня – у Качычах Карэліцкага раёну. Напрыканцы мінулага месяца, 22 ліпеня, у Гарадзенскай вобласці знішчылі чарговае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай ў вёсцы Стрыеўка.

Меркаванні

Знішчаючы польскія могілкі, Лукашэнка паліць апошні мост

2022.07.28 09:16

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь