Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 5 асобаў. Гэта Ілля Гольцаў, Аляксей Рэзнікаў, Настасся Лазарэнка, Наталля Лашч і Дзмітрый Іванчанка.
Новых прызнаных палітзняволеных пазбавілі волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і суддзяў у сацсетках і паводле іншых «палітычных» артыкулаў.
- Ілля Гольцава асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці няроўнасці») да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ў папраўчай калоніі за каментары ў сацыяльных сетках у дачыненні «сацыяльнай групы»;
- Аляксея Рэзнікава асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці няроўнасці»), ч. 1 арт. 130-1 («Рэабілітацыя нацызму»), ч. 1 арт. 368 за абразу Лукашэнкі, арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 370 («Знявага дзяржаўных сімвалаў») да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пасты і рэпосты ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».
- Дзмітрыя Іванчанку ў пачатку сакавіка 2022 года змясцілі пад варту паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 за абразу Лукашэнкі, арт. 369 («Абраза прадстаўнікоў улады»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцыяў»), арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варажнечы»);
- Настассю Лазарэнку і Наталлю Лашч змясцілі пад варту за перадачу звестак сілавікоў тэлеграм-каналам.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць палітычных вязняў, спыніць палітычныя рэпрэсіі. На момант публікацыямі праваабарончая супольнасць прызнала палітзянволенымі 1327 асобаў. Але напраўду зняволеных з палітычных прычынаў нашмат больш: праваабаронцы дэталёва аналізуюць кожную справу і проста не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам.
Усяго Следчы камітэт налічыў 11 тысяч крымінальных справаў за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».
Алена Рувіна belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!