У Беларусі за сезон патанулі 295 чалавек. З іх 22 – непаўналетнія

Па стане на 22 жніўня ў Беларусі патанулі 295 чалавек, у тым ліку 22 непаўналетніх. Асноўнымі прычынамі гібелі людзей у вадзе з’яўляюцца бестурботнасць людзей і парушэнні правілаў паводзін пры купанні, паведамілі ў прэс-службе Партызанскага РУУС Менску, перадае «Минск-Новости».

Людзі купаюцца ў вадасховішчы Дразды. Фота: АВ / Белсат

Таксама ў ведамстве ўдакладнілі, што нярэдка трагедыі здараюцца, калі адпачывальнікі ўжываюць спіртное і пасля ўваходзяць у ваду, а таксама пры плаванні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных пунктаў.

Праваахоўнікі і ратавальнікі ў чарговы раз рэкамендуюць грамадзянам устрымацца ад купання пасля ўжывання алкаголю і ў начныя часы, трымаць пад пастаянным наглядам дзяцей, а таксама быць больш уважлівымі да сваіх асабістых рэчаў з-за магчымага крадзяжу.

Парады

Як выжыць улетку ў экстрэмальнае надворʼе

2022.07.10 13:59

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь