У баранавіцкай гімназіі правялі «выязное пасяджэнне», на якім абралі меру стрымання для падлетка. Яго вінавацяць у хуліганстве, паведамляе мясцовая інспекцыя па справах непаўналетніх. Яна апублікавала справаздачу на сваёй старонцы ў сацсетцы «Вконтакте».
У Баранавічах школьнікаў сагналі на пасяджэнне ў актавай залі гімназіі, дзе абралі меру стрымання для падлетка. Яго вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу «Хуліганства». 13 лістапада хлопец выпіў з сябрамі на вуліцы, а потым прычапіўся да мінака, ударыўшы таго ў твар.
У «выязным пасяджэнні» узялі ўдзел пракурор, следчы і міліцыянты. У выніку падлетка арыштавалі.
Школьнікам, якіх сабралі ў актавай залі, распавялі, што «затрыманаму няпоўнагадоваму пагражае пакаранне да 3 гадоў пазбаўлення волі».
Сяргей Крот belsat.eu
The post У Баранавічах падлетка арыштавалі проста ў гімназіі. На «выязное пасяджэнне» сагналі школьнікаў appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!