Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго чалавека за каментар пасля смерці Макея

Байцы ГУБАЗіК затрымалі мужчыну за абразлівы каментар пасля смерці Макея. Сілавікі пагражаюць затрымаць і іншых, якія выказаліся ў сваіх сацсетках на гэты конт, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Затрыманы мужчына за каментар пасля смерці Макея. Фота: Вясна / Telegram

Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго чалавека, які пакінуў каментар пасля смерці Уладзіміра Макея. Пасля затрымання паведамляецца, што мужчына прызнаўся ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 году, пакідаў «цынічныя абразы і заклікаў да гвалту і ўкраінскай агрэсіі супраць Беларусі».

Пасля пахавання міністра замежных справаў Уладзіміра Макея, байцы ГУБАЗіК распаўсюдзілі інфармацыю, што нібыта выявілі больш за 20 асобаў, якія знаходзяцца ў Беларусі і напісалі абразлівыя каментары. Таксама нібыта яны высветлілі і каля 50 асобаў, якія цяпер знаходзяцца за межамі Беларусі – сілавікі абяцаюць ім «цёплы прыём пры вяртанні».

Hавiны

Лукашэнка назваў апазіцыю не проста здраднікамі, а экстрэмістамі ў квадраце

2022.12.01 11:18

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго чалавека за каментар пасля смерці Макея appeared first on belsat.eu.


#Беларусь