У пачатку кастрычніка, у дзень, калі ўзарвалі Крымскі мост, у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. Праз некалькі тыдняў сілавікі адшукалі менчукоў, якія гэта зрабілі. На іх заведзена крымінальная справа.

У прэс-службе МУС паведамілі, што падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых менчукоў ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта і вывесілі сцягі, а адзін з затрыманых «сфатаграфаваў вынік і даслаў фота для размяшчэння ў розных інтэрнэт-рэсурсах».
З затрыманымі запісалі «пакаяннае» відэа. Супраць іх распачата крымінальная справа за «злоснае хуліганства» (арт. 339 КК).

Алена Рувіна belsat.eu
The post Сілавікі затрымалі шасцёх менчукоў за тое, што яны вывесілі разам украінскі і бчб-сцягі appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!