Следчы камітэт завяршыў папярэдняе расследаванне ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз. Справу ў парадку спецыяльнай вытворчасці перадалі ў Генпракуратуру, паведамляе прэсавая служба СК.

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэту паведамляе, што ў парадку спецыяльнай вытворчасці следчыя завяршылі папярэдняе расследаванне ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз – прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады.
Крымінальную справу перадалі ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд.
Раней старшыня СК паведамляў, што справу хутка пачнуць разглядаць у судзе. Па справе прызначылі адвакатаў. Напярэдадні Павел Латушка заявіў, што адмаўляецца ад адваката, якога яму прызначылі па «спецвядзенні».
«Чалавека я гэтага не бачыў і не чуў, пра існаванне яго даведаўся са СМІ. Са мной ён ні разу не звязваўся, пра сябе не заяўляў, хаця ў судзе вядомыя мае кантакты», – напісаў палітык.
Спецыяльнае вядзенне прадугледжвае судовае паседжанне без прысутнасці абвінавачанага. Палітыкі прапаноўвалі прысутнічаць на судзе праз відэасувязь, але чыноўнікі гэтага не пажадалі.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Справу супраць Ціханоўскай, Латушкі, прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады перадалі ў Генпракуратуру appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!