З палігону Абуз-Лясноўскі, што ў Баранавіцкім раёне, збеглі некалькі салдатаў расейскай арміі. З сабою вайскоўцы захапілі і зброю, піша Telegram-канал «МотолькоПомоги».

30 лістапада Telegram-канал «Посмотри, брехня?» распаўсюдзіў інфармацыю пра ўцёкі з палігону Абуз-Лясноўскі, што ў Баранавіцкім раёне, некалькіх салдатаў расейскай арміі. Гэтая інфармацыя пацвярджаецца з некалькіх крыніцаў @motolkohelp.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што бачылі некалькі мужчынаў у форме расейскай арміі, якія беглі з боку палігону. Пры сабе ў вайскоўцаў быў аўтамат Калашнікава.
Цяпер на палігонах у Беларусі застаюцца каля 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Мабілізаваныя праходзяць навучанне ў нашай краіне, потым іх накіроўваюць на вайну супраць Украіны.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Расейскія салдаты збеглі з палігону пад Баранавічамі appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!