Намеснік начальніка Генеральнага штабу Украіны Аляксей Громаў распавёў, што цяпер Расея перакідвае ў Беларусь падраздзяленні танкавай дывізіі. А на аэрадроме каля Лунінца размясціла іранскія беспілотнікі.

На ваенныя палігоны ў Беларусь Расея цяпер перакідвае падраздзяленні 1-й танкавай арміі і мабілізаваных. А на вайсковым аэрадроме каля Лунінца знаходзяцца іранскія беспілотнікі.
«Асаблівая роля адводзіцца авіябазе ў раёне населенага пункта Лунінец Берасцейскай вобласці, дзе размяшчаюцца іранскія беспілотныя лятальныя апараты, а таксама пэўная колькасць іх аператараў», – расказаў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба ЗСУ Аляксей Громаў.
Прадстаўнік Генштабу таксама распавёў, што ў бліжэйшы час Расея не паспее стварыць групоўку для нападу з тэрыторыі Беларусі.
«Мы будзем прыкладаць намаганні, каб апярэдзіць суперніка ў ягонай спробе захапіць нашыя тэрыторыі. Гэта не значыць, што мы будзем весці баявыя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці на іншай тэрыторыі. Гэта перш за ўсё ўстойлівая абарона сваіх межаў», – сказаў Аляксей Громаў.
Ва Украіне мяркуюць, што Расея зможа сабраць сілы для нападу з тэрыторыі Беларусі праз 2-3 месяцы.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Расейскія войскі завозяць іранскія дроны ў Беларусь appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!