Прэзідэнт Турцыі адрэагаваў на рашэнне Расеі аб выхадзе з харчовай угоды

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што працягне намаганні па вырашэнні сусветнага харчовага крызісу. Раней Расея заявіла пра выхад з збожжавай угоды, піша выданне «Анадолу».

Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Масква, Расея. 4 сакавіка 2020 года. Фота: kremlin.ru

Турцыя будзе працягваць свае намаганні, каб служыць чалавецтву, заявіў прэзідэнт гэтай краіны Рэджэп Таіп Эрдаган.

«Як вядома, каля траціны сусветнай вытворчасці пшаніцы прыпадае на Украіну і Расею. Вы з’яўляецеся самым блізкім сведкам нашых намаганняў па дастаўцы гэтай пшаніцы ў краіны, якім пагражае галодная смерць. Дзякуючы механізму, які мы распрацавалі ў Стамбуле, мы забяспечылі адноснае памяншэнне харчовага крызісу, прапанаваўшы 9,3 мільёны тон украінскай пшаніцы на службу свету», – сказаў Эрдаган.

Прэзідэнт дадаў, што Расея вагаецца і дзейнічае нерашуча.

Раней міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар пасля заяваў Расеі аб выхадзе са збожжавай угоды сказаў, што працягвае перамовы і каардынацыю са сваімі калегамі па аднаўленні экспарту збожжа.

Расея вечарам 29 кастрычніка заявіла, што выходзіць са збожжавай угоды пасля нападу на караблі Чарнаморскага флоту ў Севастопалі. Але нягледзячы на гэта караблі з зернем выйшлі з партоў Украіны. Пра гэта дамовіліся прадстаўнікі ААН, Турцыі і Украіны.

Hавiны

ААН, Турцыя і Украіна ўзгаднілі праходжанне суднаў са збожжам па Чорным моры. Расею праінфармавалі

2022.10.31 09:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Прэзідэнт Турцыі адрэагаваў на рашэнне Расеі аб выхадзе з харчовай угоды appeared first on belsat.eu.


#Беларусь