Праваабаронцу Насту Лойку арыштавалі на 15 содняў

У судзе Першамайскага раёна сталіцы разгледзелі адміністратыўную справу праваабаронцы Насты Лойкі. Суддзя прызнаў праваабаронцу вінаватай паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства») і прысудзіў адміністратыўны арышт.

Наста Лойка. Менск, Беларусь, 2 верасня 2021 года. Фота: ПБ / Белсат

Праваабаронцу Насту Лойку ў рэжыме онлайн судзілі паводле адміністратыўнага правапарушэння. Праваабаронцу прызналі вінаватай паводле арт. 19.1 («Дробнае хуліганства») і прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Насту схапілі сілавікі 28 кастрычніка. Telegram-каналы звязаныя з сілавікамі паведамілі, што затрымалі праваабаронцу паводле падазрэння па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмізму (арт. 361-4 КК).

Hавiны

Праваабаронца Наста Лойка зноў затрыманая. З ёй з’явілася «пакаяннае» відэа

2022.10.28 19:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

The post Праваабаронцу Насту Лойку арыштавалі на 15 содняў appeared first on belsat.eu.


#Беларусь