Парламент Чарнагорыі прагаласаваў за адстаўку прарасейскага ўраду

Парламент Чарнагорыі вынес вотум недаверу ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Дрытанам Абазавічам, які ў пачатку жніўня падпісаў пагадненне з Сербскай праваслаўнай царквой (СПЦ).

Дрытан Абазавіч. Фота: Vlada Crne Gore / Government of Montenegro / Flickr

За адстаўку ўраду прагаласавалі 50 дэпутатаў з 81, у тым ліку з кіроўнай кааліцыі, піша Reuters.

На думку ініцыятараў адстаўкі ўрада, каманда прэмʼер-міністра Абазавіча абяцала дабіцца прагрэсу ў рэформах для ўступлення Чарнагорыі ў Еўразвяз, але замест гэтага засяродзілася на адносінах з СПЦ, нагнятаючы напружанасць у грамадстве.

Сам Абазавіч заявіў, што вотум недаверу прасоўвалі «злачынныя групоўкі», каб перашкодзіць антыкарупцыйнай кампаніі яго ўрада.

У пачатку жніўня Абазавіч падпісаў пагадненне з патрыярхам СПЦ Парфірыем. Дакумент сярод іншага пацвярджае права ўласнасці царквы на нерухомасць у Чарнагорыі. На думку Абазавіча, пакт мусіў дапамагчы ўрэгуляваць рознагалоссі паміж партыямі, якія выступаюць за Еўразвяз, і тымі, хто падтрымлівае больш шчыльныя сувязі з Сербіяй і Расеяй.

Крытыкі вінавацяць Сербскую праваслаўную царкву ў прасоўванні інтарэсаў суседняй дзяржавы. Акрамя таго, кіраўніцтва СПЦ не прызнае цалкам незалежнасць Чарнагорыі, тады як у Чарнагорыі дзейнічае самастойнай, але непрызнаная праваслаўная царква. Празаходнія групы ў Чарнагорыі лічаць пагадненне з царквой прыкметай неправамернага ўплыву Сербіі і Расеі ў іх краіне, асабліва на тле вайны Расеі супраць Украіны.

Абазавіч узначальваў чарнагорскі ўрад з 28 красавіка 2022 года.

Аналітыка

Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны

2022.03.28 18:46

Якуб Хруст belsat.eu


#Беларусь