Папа Францішак не стрымаў слёз падчас малітвы за мір ва Украіне

У час малітвы 8 снежня Папа Францішак на паўхвіліны запнуўся: збілася дыханне, па твары пацяклі слёзы. Гэта здарылася падчас малітвы за мір ва Украіне перад іконай «Salus Populi Romani».

Перад гэтым Папа Францішак казаў пра пакуты ўкраінскіх людзей. Пасля кароткага перапынку ён працягнуў: казаў, што хацеў бы перадаць Багародзіцы за мір ва Украіне, аб якім даўно просяць у Госпада, ды мусіць замест таго перадаць маленне аб міры жыхароў пакутніцкай зямлі.

Яшчэ ў сакавіку Папа Францішак заклікаў міжнародную супольнасць развязаць канфлікт ва Украіне мірным шляхам, спыніць бамбаванні. Ён дапускаў, што можа наведаць Кіеў, але потым расказаў, што перад гэтым хацеў бы сустрэцца з Уладзімірам Пуціным.

Ва Украіне не заўсёды пазітыўна ўспрымаюць словы падтрымкі ад Папы Францішака. Некаторыя абураліся, калі ён заклікаў кіраўніцтва Украіны шукаць шляхі да перамоваў з Расеяй. А пасля таго, як ён назваў дачку аднаго з ідэолагаў «рускогог мира» Аляксандра Дугіна нявіннай ахвярай і «беднай дзяўчынкай», Міністэрства замежных справаў запрасіла апостальскага нунцыя ва Украіне, каб выказаць расчараванне словамі Папы Рымскага Францішка.

Аналітыка

«Ватыкан ідзе на кампраміс з сіламі зла?», або Што стаіць за палітыкай Папы Францішка ў дачыненні Беларусі

2022.11.08 07:28

Алесь Наваборскі belsat.eu

The post Папа Францішак не стрымаў слёз падчас малітвы за мір ва Украіне appeared first on belsat.eu.

#Беларусь