Аварыя адбылася ўвечары 23 жніўня на аўтамагістралі А7 у цэнтральнай Нямеччыне, перадае мясцовае паліцэйскае ўпраўленне.
26-гадовы вадзіцель з Беларусі адчуў рэзкі пах гару, а потым у кабіне з’явіўся дым. Мужчына змог прыпаркаваць вялікагруз на ўзбочыне, схапіў каштоўныя асабістыя рэчы і паспеў пакінуць машыну.
За вельмі кароткі час фура ўспыхнула. Агонь распаўсюдзіўся на кабіну вадзіцеля і прычэп, які быў загружаны старымі электрапрыборамі і старымі шынамі. Праз некаторы час фура згарэла дашчэнту.

Паведамляецца, што беларус не пацярпеў. Таксама з-за таго, што паток машын быў у гэты час невялікі, агонь не перакінуўся на іншы транспарт.
Нанесены ўрон ацэньваецца прыкладна ў 300 тысяч еўра. Што стала прычынай задымлення і пажару – не паведамляецца.
Алена Рувіна belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!