Місія МАгАтЭ пакінула ЗАЭС, але на месцы засталіся двое назіральнікаў

Прадстаўнікі МАгАтЭ пакінулі тэрыторыю Запарожскай АЭС, паведаміў прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў. Паводле яго, на станцыі засталіся два назіральнікі ад арганізацыі.

Фота: rian_ru/Telegram

Місія МАгАтЭ прыбыла на АЭС у Энэргадары днём 1 верасня. На наступны дзень кіраўнік арганізацыі Рафаэль Гросі заявіў, што ў выніку абстрэлаў фізічная цэласнасць канструкцыяў Запарожскай АЭС была парушаная, і дадаў, што місія падчас візіту пабачыла на ЗАЭС усё, што планавала. Тады ж Гросі заявіў аб планах забяспечыць пастаянную прысутнасць двух інспектараў на тэрыторыі станцыі.

Hавiны

Кіраўнік МАгАтЭ: Цэласнасць Запарожскай АЭС была парушаная некалькі разоў

2022.09.02 15:51

Галоўнаю праблемаю застаюцца рэгулярныя абстрэлы АЭС, якія могуць пашкодзіць станцыю і выклікаць выцек радыяцыі. У чацвер, 1 верасня, з прычыны абстрэлу быў спынены адзін з рэактараў. Рафаэль Гросі расказваў, што быў сведкам такіх атак:

«Былі моманты, калі было бачна, што страляюць: кулямёты, мінамёты. Два-тры разы сапраўды было вельмі трывожна».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы перад удзельнікамі міжнароднага эканамічнага форуму «Ambrosetti» 1 верасня заявіў, што свет пакуль не пачуў ад МАгАтЭ галоўнага – закліку да Расеі аб дэмілітарызацыі Запарожскай атамнай электрастанцыі.

Hавiны

«Енергоатом»: Расея спрабавала схаваць сваю вайсковую прысутнасць на ЗАЭС падчас візіту місіі МАгАтЭ

2022.09.02 12:55

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь