Транзіт дазволены толькі чыгункай, аўтамабільныя перавозкі з Літвы застаюцца пад забаронай, паведамляе DW.

Транзіт санкцыйных тавараў і тэхналогіі ваеннага і двайнога прызначэння поўнасцю забаронены ў любым выпадку незалежна ад віду транспарту.
Літоўская чыгунка (LTG Cargo) аднавіла транзіт у Калінінградскую вобласць тавараў, якія раней былі ўнесены ў санкцыйны спіс ЕЗ. Пра гэта паведаміў прадстаўнік LTG Cargo Мантас Дубаўскас.
У міністэрстве замежных спраў Літвы падкрэслілі, што наземны транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і іншымі часткамі РФ не спынены і не заблакаваны.
«Транзіт пасажыраў і грузаў, якія не трапілі пад санкцыі ЕЗ, працягваецца. Літва не ўводзіла ніякіх аднабаковых, індывідуальных або дадатковых абмежаванняў на гэты транзіт», – адзначылі ў МЗС.
Еўрапейская камісія 13 ліпеня апублікавала дадатковыя ўказанні для дзяржаў-удзельніц ЕЗ па транзіце тавараў з Расеі, дзе дазволіла рух некаторых падсанкцыйных тавараў у Калінінградскую вобласць чыгуначным транспартам.
Дзяржавы-ўдзельніцы могуць кантраляваць аб’ём транзіту, арыентуючыся на сярэдні паказчык за апошнія тры гады, а таксама абмяжоўваць незвычайныя патокі тавараў або схемы гандлю.
Марыя Мурашка belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!