Кіраўнікі 9 еўрапейскіх дзяржаваў заклікалі павялічыць вайсковую дапамогу Украіне і падтрымалі яе курс на ўваход у NATO.
Заяву падпісалі прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Румыніі, Чэхіі, Славаччыны, Чарнагорыі і Паўночнай Македоніі.
«Мы зноў заяўляем аб нашым падтрыманні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Мы не прызнаем і ніколі не будзем прызнаваць спробаў Расеі анексаваць якую-небудзь украінскую тэрыторыю.
Мы цвёрда падтрымліваем рашэнне Бухарэсцкага саміту NATO у 2008 годзе адносна будучага чалецтва Украіны.
Мы падтрымліваем Украіну ў яе абароне ад уварвання Расеі, патрабуем ад Расеі неадкладна пайсці з усіх акупаваных тэрыторыяў і заклікаем усіх супольнікаў істотна павялічыць вайсковую дапамогу Украіне», – гаворыцца ў заяве.
Таксама еўрапейскія палітыкі адзначылі, што ўсе, хто здзяйсняе «злачынствы агрэсіі», мусяць быць прыцягнутыя да адказнасці.
Нагадаем, Уладзімір Зяленскі заявіў 30 верасня, што Украіна падае заяву на ўваход у NATO у паскораным парадку.
Глеб Нержын belsat.eu
The post Лідары 9 еўрапейскіх краінаў выказаліся за чалецтва Украіны ў NATO appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!