355 грамадзянаў з краін СНД, Турцыі, Сірыі, Емена атрымалі беларускае грамадзянства. Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ, які стаў 5-ым па ліку з пачатку году, піша прэсавая служба МУС.

355 замежных грамадзянаў атрымалі беларускі пашпарт. Паведамляецца, што ў гэтым ліку 205 украінцаў. Замежнікі атрымалі грамадзянства РБ паводле ўказу Лукашэнкі, які стаў 5-ым па ліку з пачатку бягучага году.
Паводле МУС, беларускае грамадзянства за ўвесь час атрымалі 6758 асобаў. З гэтага ліку 3385 замежнікаў атрымалі беларускае грамадзянства паводле ўказаў Лукашэнкі, яшчэ 3373 асобаў атрымалі беларускі пашпарт паводле пастановы органаў унутраных справаў.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб прыёме ў грамадзянства замежнікаў appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!