Лукашэнка назваў апазіцыю не проста здраднікамі, а экстрэмістамі ў квадраце

Аляксандр Лукашэнка сабраў сілавікоў і вайскоўцаў на нараду. Лукашэнка заявіў пра рост правакацыяў паблізу дзяржаўнай мяжы. А палітэмігрантаў назваў «экстрэмістамі ў квадраце», піша Telegram-канал «Пул первого».

Нарада ў Лукашэнкі з сілавікамі і вайскоўцамі. Фота: president.gov.by

Падчас нарады з сілавікамі і вайскоўцамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нібыта ўсе сілавыя ведамствы адзначаюць рост колькасці правакацыяў каля дзяржаўнай мяжы. Самаабвешчаны кіраўнік краіны заявіў, што сёння Украіна пад любой падставай, хутчэй за ўсё, спрабуе ўцягнуць войскі дзяржвааў-сябраў NATO ў канфлікт. У якасці доказу сваіх словаў ён узгадаў падзенне ракеты на тэрыторыю Польшчы.

Узгадаў Лукашэнка і сваіх апанентаў.

«З боку беглай апазіцыі ўсё часцей гучаць заклікі да захопу ўлады сілавым шляхам і здзяйснення тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Беларусі. Асобныя з іх не проста здраднікі, але і сапраўдныя экстрэмісты ў квадраце. Па-іншаму назваць іх не магу. Ужо адкрыта, не саромеючыся, заклікаюць да нанясення ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі нашай краіны. Забыліся нават, што на тэрыторыі Беларусі пражываюць іхныя сваякі», сказаў Лукашэнка.

Таксама ён заявіў, што пакуль уладам удаецца стрымліваць верагоднага суперніка ад ужывання ваеннай сілы супраць Беларусі.

Меркаванні

Ці варта абмяркоўваць у сацыяльных сетках, што будзе, калі Беларусь уступіць у вайну

2022.12.01 09:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Лукашэнка назваў апазіцыю не проста здраднікамі, а экстрэмістамі ў квадраце appeared first on belsat.eu.


#Беларусь