Афіцыйныя курсы валют па вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 верасня 2022 года пайшлі ўверх і былі ўстаноўлены ў такіх памерах: курс долара – 2,5741, курс еўра – 2,5525, курс расейскага рубля (100 RUB) склаў 4,2272.

Таргі долара адносна беларускага рубля завяршыліся ростам на 0,0185 рубля да 2,5741, што склала 0,72%. Сярэднеўзважаны курс еўра павялічыўся адносна да рубля на 0,001 (0,04%) і склаў 2,5525. Таргі расейскага рубля адносна да беларускага скончыліся аслабленнем на 0,0065 рублёў (0,15%).
Усяго за месяц долар аслабеў на 0,0203 рублёў. Еўра па выніках месяца патаннеў на 0,0888 рублёў. Сярэднеўзважаны курс расейскага рубля за месяц зменшыўся на 0,0699 рублёў.
Па звестках парталу Myfin, у менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў сёння ў 12:00 курс пакупкі долара склаў 2,515 – 2,561 рублёў, курс продажу долара 2,569 – 2,59. Еўра можна было прадаць у дыяпазоне 2,5 – 2,553 рублёў, купіць – 2,565 – 2,66.
Міжнародны трэнд
Міжнародны курс еўра да долара 5 верасня знізіўся да 98 цэнтаў ($ 0,988), што па ацэнцы Bloomberg стала мінімумам з 2002 года. Паводле прагноза Goldman Sachs, падзенне еўра працягнецца ў бліжэйшыя тры месяцы: арыенцір зніжэння – 97 цэнтаў. Прагноз пагоршаны ў параўнанні з папярэднім, калі чакалася аднаўленне еўра да $1,02.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!