Каліфорнія ў агні. Як выглядае найбуйнейшы лясны пажар года ў ЗША

Амерыканскі штат Каліфорнія перажывае падобна наймацнейшы пажар у гэтым годзе, яму далі імя «Маккіні». Як паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовыя ўлады, згарэла ўжо больш за 22 тысячы гектараў лесу, мінімум чатыры чалавекі загінулі. Мяркуецца, што да такіх маштабных наступстваў прывяла засуха і невыносная спякота, а парывісты вецер паспрыяў распаўсюджванню агню. 

Пажарныя змагаюцца з пажарам у Дэра (Darrah), акруга Мэрыпоса (Mariposa). Фота: David Swanson / Reuters / Forum
Кантраляваны агонь, які зрабілі пажарныя для падрыхтоўкі зямлі да сапраўднага пажару, шалее ля Ёўсэміцкага нацыянальнага парку і захоплівае ўсё новыя тэрыторыі. Гэта адзін з метадаў барацьбы з распаўсюдам полымя: на выпаленай зямлі няма чаго нішчыць. Амаль 3000 пажарных кругласутачна працуюць над стрымліваннем агню ў Джэрзідэйл (Jerseydale). Фота: Neal Waters / Zuma Press / Forum
Пажарныя змагаюцца з агнём у Дэра (Darrah), акруга Мэрыпоса (Mariposa). Фота: David Swanson / Reuters / Forum
Людзі праязджаюць міма ляснога пажару падчас эвакуацыі каля гораду Мідпайнз (Midpines), акруга Мэрыпоса (Mariposa). Фота: David Mcnew / AFP / East News
Кацяня з апаленымі вусамі хаваецца ў камянях у нацыянальным запаведніку Клэмат (Klamath). Фота: David Mcnew / AFP / East News
Пажарны падчас ляснога пажару каля гораду Мідпайнз (Midpines), акруг Марыпоза (Mariposa). Фота: David Mcnew / AFP / East News
Пажарная машына едзе па каліфарнійскай шашы, побач з якой бушуе лясны пажар «Маккіні» ў нацыянальным запаведніку Клэмат (Klamath). Фота: AP Photo / Noah Berger / East News
Верталёт Billings 4AJ скідвае ваду на лясны пажар каля Ёўсэміцкага нацыянальнага парку акруга Мэрыпоса (Mariposa). Фота: David Mcnew / AFP / East News
Дым падымаецца за спінамі пажарных у акрузе Мэрыпоса (Mariposa). Мацнейшы лясны пажар у Каліфорніі распаўсюдзіўся ў пачатку нядзелі, спаліўшы больш за 20 тысяч гектараў і прымусіўшы эвакуявацца некалькі тысяч мясцовых жыхароў. Фота: David Mcnew / AFP / East News
Абгарэлы пікап стаіць на каліфарнійскай шашы ў нацыянальным запаведніку Клэмат (Klamath). Фота: AP Photo / Noah Berger / East News
Лясны пажар «Маккіні» ў нацыянальным запаведніку Клэмат (Klamath). Фота: David Mcnew / AFP / East News
Спалены лес пасля пажару ў акрузе Мэрыпоса (Mariposa). Фота: David Mcnew / AFP / East News
Мёртвы алень на ўзбочыне дарогі пасля ляснога пажару каля гораду Ўайрыка (Yreka). Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum

Калі вас уразілі гэтыя здымкі, рэдакцыя Belsat.eu раіць паглядзець біяграфічны фільм «Only the Brave» (расейскае тлумачэнне «Дело храбрых»). Гэта гісторыя аб камандзе пажарных, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ляснымі пажарамі ў Арызоне летам 2013 года. Па-першае таму, што фільм заснаваны на рэальных падзеях, а па другое – вы даведаецеся больш пра працу пажарных і спосабы супрацьстаяння агню, такія як, напрыклад, «сустрэчны пал».

Фота

Ад рэканструкцыі сабору Нотр-Дам у Францыі да пратэстаў у Перу. Галоўныя падзеі свету ў фотаздымках

2022.07.31 10:00

Агата Квяткоўская belsat.eu


#Беларусь