Каля пасольства Расеі ў Кабуле ўзарваўся тэрарыст-смяротнік

Раніцаю 5 верасня ў Кабуле каля расейскай амбасады адбыўся выбух, які ажыццявіў тэрарыст-смяротнік. У гэты час каля будынку сабралася чарга на атрыманне візаў, паведамляе афганскае агенцтва «Aamaj News».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кабул, Афганістан. Фота: AlIi Khara / Reuters / Forum

Крыніца аднаго з расейскіх СМІ паведамляе, што ў момант выбуху выйшаў расейскі дыпламат, каб назваць імёны прэтэндэнтаў на атрыманне візы. Паводле папярэдніх звестак, прынамсі 20 чалавек загінулі ці атрымалі раненні. Таксама пацярпелі два расейцы – дыпламат і ахоўнік.

تازه – څو شېبې مخکې د کابل ښار د درېیمې ناحیې اړوند د دارالامان پر سړک د چاودنې غږ واورېدل شو.
تر اوسه امنیتي ارګانونو د چاودنې د بڼې، مرګ او ژوبلې په اړه څه ندي ویلي.
بشپړجزئیات به وروسته خپاره شي.#ATNNews #Kabul #Blast pic.twitter.com/3SYrmPzYxz

— Ariana News (@ArianaNews_) September 5, 2022

The video after the explosion near the embassy of Russia in Kabul which took place today.

So far no one or group has claimed the responsibility.#aamajnews pic.twitter.com/4rH1Dnu4hZ

— Aamaj News English (@aamajnews_EN) September 5, 2022

Паводле жыхара раёну, дзе адбыўся выбух, студэнта Кабульскага ўніверсітэту, салдаты талібаў заблакавалі раён і не дазваляюць нікому здымаць, што адбываецца: адбіраюць мабільныя тэлефоны і выдаляюць відэа. Студэнт бачыў на зямлі «некалькі трупаў».

«Не дабраўшыся да мэты, тэрарыст-смяротнік быў апазнаны і застрэлены аховаю расейскага пасольства», – паведаміў «Reuters» начальнік пастарунку Маўляві Сабір.

Пакуль ніякая з арганізацыяў не ўзяла на сябе адказнасць за выбух.

Расея – адна з нешматлікіх краінаў, якія захавалі пасольства ў Кабуле пасля таго, як талібы ўзялі краіну пад свой кантроль больш за год таму. Хаця Масква афіцыйна не прызнае ўраду талібаў, яны вядуць перамовы з афіцыйнымі асобамі.

Інтэрв’ю

Былы афганскі журналіст: Талібы – супрацьлегласць чалавечнасці, цёмны розум і жудасныя думкі

2021.08.26 09:00

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь