Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічваюцца трэці месяц запар

Золатавалютныя рэзервы Беларусі паводле стану на 1 снежня складаюць амаль 7 мільярдаў 798 мільёнаў долараў. Як сведчыць абноўленая статыстыка Нацыянальнага банку, за месяц яны выраслі на 208 мільёнаў долараў.

Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсату»

Золатавалютныя рэзервы Беларусі паказваюць рост трэці месяц запар. Паводле стану на 1 снежня ў дзяржаўнай скарбонцы – 7 мільярдаў 797 мільёнаў 700 тысяч долараў. У лістападзе было на 208 мільёнаў меней. Таксама рэзервы выраслі ў кастрычніку ў параўнанні з жніўнем. Такім чынам, за тры месяцы рэзервы павялічыліся на 333,5 мільёны долараў.

Але паказнікаў пачатку года дасягнуць не атрымліваецца. У студзені ў рэзервах было крыху менш за 8 мільярдаў 425 мільёнаў долараў.

Структура рэзерваў і фактары, што ўплываюць на іхныя змены, невядомыя. Са жніўня Нацбанк перастаў пра гэта паведамляць.

Hавiны

Золатавалютныя рэзервы Беларусі растуць другі месяц запар

2022.11.04 11:09

Сяргей Крот belsat.eu

The post Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічваюцца трэці месяц запар appeared first on belsat.eu.

#Беларусь