Затрымалі Паўла Знаўца, колішняга дэпутата Вярхоўнага савету

Паўла Знаўца затрымалі ў ягонай кватэры 30 верасня, паведаміў хтосьці на ягонай асабістай Facebook-старонцы . Сцвярджаецца, што ён цяпер у ізалятары на Акрэсціна, а ў панядзелак можа адбыцца суд.

Павел Знавец на імпрэзе БСДП (Грамада). 14 студзеня 2019 года. Фота: Mikola Lavitsky / Facebook

Прычыны затрымання Паўла Знаўца не паведамляюцца.

Знавец быў дэпутатам Вярхоўнага савету Беларусі XIII склікання, разагнанага Аляксандрам Лукашэнкам у 1996 годзе. Апошнім часам Знавец не вёў палітычнай публічнай дзейнасці – хіба што да 2020 года ўдзельнічаў у імпрэзах праваабаронцаў і Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада), а ў сваім відэаблогу расказваў пра падарожжы па Палессі і спяваў пад гітару.

Алесь Наваборскі belsat.eu

The post Затрымалі Паўла Знаўца, колішняга дэпутата Вярхоўнага савету appeared first on belsat.eu.


#Беларусь