Цэны на камерцыйнае жыллё заўсёды рэгуляваў рынак. Па класіцы: расце плацежаздольны попыт – растуць цэны, падае плацежаздольны попыт – зніжаюцца цэны. Плацежаздольны попыт залежыць ад даходаў насельніцтва і даступнасці для яго крэдытаў. Па графіках можна параўноўваць: калі даходы не растуць, але з’яўляюцца адносна даступныя крэдыты – праз паўтара-два месяцы цэны пачынаюць рух уверх. Калі растуць даходы і зʼяўляюцца даступныя крэдыты – кошты ўзлятаюць. Няма крэдытаў, няма даходаў – кошты паціху паўзуць уніз. Паступова – паколькі рынак вельмі інертны.

Па гэтых хвалях забудоўшчыкі і плаваюць. Павялічваецца плацежаздольны попыт – расце прыбытак, зніжаецца попыт – зніжаецца прыбытак. Карэкцыя ў большасці – у рамках 50-20%. Гэта значыць прыбытак ёсць заўсёды, з-за чаго камерцыйныя забудоўшчыкі і трымаюцца.
У другой палове года ўсё абяцала ісці ў фарватары – даходы не растуць, інфляцыя высокая, крэдыты забаронныя. І беларусы маглі ўжо летам назіраць дно цэн на толькі з’яўляюцца з катлавана новабудоўлі – каля $ 1150 на аднапакаёвыя кватэры, да $ 1000 – на шматпакаёвыя. І раптам да восені цэны падраслі, паказаўшы плюс $50–100 на метр. Што змянілася? Правільна, плацежаздольны попыт. Беларусаў падвялі банкі: многія грамадзяне знайшлі, што захоўваць там зберажэнні ў валюце небяспечна, могуць і не аддаць. Фінансава граматныя пачалі думаць пра інвеставанне за мяжой у рынкі, якія растуць. Але колькі фінансава граматных у нас? Беларусы вырашылі ўкладваць у зразумелае – у бетон. Прычым людзі з рэгіёнаў у сталічны бетон. Чым і справакавалі гэты рост.
Што здарылася 6 кастрычніка, і што – 20-га
6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цэны расці не павінныя. Інакш – турма. Ні адзін забудоўшчык не стаў рызыкаваць, і з 6 па 20 кастрычніка беларусы маглі назіраць стабільнасць цэн на камерцыйныя новабудоўлі. Ні росту, ні акцыяў.
Забудоўшчыкі не панікавалі – проста пералічвалі свае бізнес-планы з улікам новых рэаліяў. (Да гэтага часу, нагадаю, цэны ўжо былі плюс $ 50–100.) Прыкідвалі, колькі часу дзяржава будзе трымаць мараторый. Запас трываласці быў, бо мараторый на рост коштаў распаўсюджваўся і на будматэрыялы, кошт якіх не рос, а па некаторых пазіцыях нават знізіўся да кастрычніка.

Прайшлі літаральна два тыдні і раніцай 21 кастрычніка цэннік на самыя хадавыя кватэры ў некаторых ЖК, якія будуюцца, падрос на $20–40 за квадратны метр. Паколькі напярэдадні паступілі тлумачэнні: на камерцыйнае жыллё, якае будуецца, дзяржаўнае рэгуляванне цэн не распаўсюджваецца. А паколькі невядома, што яшчэ дзяржава выкіне, ці не паступяць дадатковыя тлумачэнні па будаўніцтве, дэвэлаперы паспяшаліся скарэктаваць цэннік «на будучыню».
«Тлустыя каты» і абяцанні дыеты
Лукашэнка не раз называў камерцыйных забудоўшчыкаў «тлустымі катамі» і абяцаў урэзаць іх даходы. Але калі паглядзець на вынікі абяцанняў, можна зрабіць выснову: ён добра разумее, што камерцыйнае жыллёвае будаўніцтва – не тая сфера, у якую варта ўмешвацца. Можаш і сам пацярпець, ударыўшы па свайму «Менск Міру» і спыніўшы галоўную камерцыйную будоўлю краіны.
Хоць рабіць заявы для народных мас трэба. Пра апошняе я пісаў: заявілі, што кошт метра павінны быць зніжаны да канца года да «метр танней за сярэдні заробак«. Грамадзяне, не разабраўшыся, узрадаваліся, але гаворка ішла пра будаўніцтва жылля для ільготных катэгорыяў, якіх у нас дзве: шматдзетныя і сілавікі. І тыя і іншыя субсідуюцца і крэдытуюцца дзяржавай пад 1–5%, і тое паводле нарматываў (у Менску палову кватэры ільготніку даводзілася аплачваць за свае грошы).
Так што зніжэнне кошту будаўніцтва дзяржаўнага квадратнага метру ўзрадуе толькі ільготнікаў. І дзяржаву, якое вырашае іх жыллёвую праблему. Паколькі пры цяперашніх цэнах «ільготных» метраў частка шматдзетных і сілавікоў ужо проста не маглі сабе дазволіць будаўніцтва кватэры.
Так што, цэны на камерцыйныя новабудоўлі вырастуць?
Цяперашні ўзровень коштаў – рынкавы. І забудоўшчыкі далей будуць паводзіць сябе па класічнай схеме, апісанай у пачатку гэтага тэксту. Далей расці попыту няма куды, цяперашні – столь. Пакупнікі выявілі, што на другасным рынку цэны знізіліся і рызыкаў менш, і паступова пачнуць перацякаць у прадказальны стары бетон. Попыт пасля Новага году прыкметна знізіцца – пачнуцца акцыі і зніжкі. Уласна кажучы, яны і не знікалі ў некаторых праектах. Для тых, хто гатовы аплаціць новабудоўлю разавым плацяжом, зніжкі даходзяць да 10% кошту кватэры.
Утрымаць цэннік і нават зрабіць квадратныя метры даражэй маглі б у пачатку наступнага года больш танныя крэдыты. Але пры цяперашнім дэфіцыце бюджэту і ўзроўні інфляцыі банкі наўрад ці пацешаць пазычальнікаў пад’ёмнай стаўкаю. Аднак жыллёвае крэдытаванне ў нас дырэктыўнае, выключаць гэты варыянт я б не стаў.
Дзяніс Бетонны /ІР, belsat.eu
The post Забарона на павышэнне коштаў: як гэта паўплывала на рынак новабудоўляў appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!