За перадачу дадзеных каналу «Чорная кніга Беларусі» затрымалі былую супрацоўніцу пракуратуры

Генеральная пракуратура паведаміла пра затрыманне сваёй былой супрацоўніцы, якая ў 2020 годзе перадавала дадзеныя сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі».

Супраць жанчыны завялі крымінальную справу за «распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК). Згодна з матэрыяламі справы, яна працавала ў пракуратуры да 2019 года.

У ведамстве паведамляюць, што жанчына ў жніўні і лістападзе 2020 года незаконна распаўсюджвала інфармацыю наконт прыватнага жыцця пракурорскіх працаўнікоў ды іх персанальныя дадзеныя ў інтэрнэце і садзейнічала арганізатарам і кіраўнікам тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі» ў нібыта распальванні сацыяльнай варожасці.

Арышт былой супрацоўніцы органаў праводзіў ГУБАЗіК.

Тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі», што займаўся дэананімізацыяй сілавікоў, прызнаны беларускімі сілавікамі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Hавiны

У Беларусі прызнаныя палітвязнямі ўжо больш за 1300 чалавек

2022.08.19 18:00

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь