Трое школьнікаў – старэйшаму з якіх 14 гадоў, а двум па 13 гадоў, сталі фігурантамі крымінальнай справы за палкі на чыгуначных пуцях, паведамляе УУС Менаблвыканкаму.

У Менскае РУУС паступіла паведамленне ад дзяжурнай па станцыі «Ратамка» аб тым, што машыністам цягніка было ўжытае экстранае тармажэнне з-за накладзеных на шляху бярвення. На месца здарэння выбылі супрацоўнікі міліцыі.
У ходзе разбіральніцтва на месцы міліцыянеры ўстанавілі падазроных: бярвёны на шляху паклалі трое школьнікаў ва ўзросце 13 і 14 гадоў. Яны, нібыта, паклалі дошкі на чыгуначныя пуці, каб паглядзець, што будзе далей.
Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да 14-гадовага хлопца. У адносінах да малодшых распачаты адміністрацыйны працэс. Таксама разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адказнасці бацькоў.

Алена Рувіна belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!