Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі афіцыйна абвесціў пра поўнае вызваленне гораду Ліман Данецкай вобласці, куды ўчора ўвайшлі ўкраінскія вайскоўцы.
«Па стане на 12:30 Ліман зачышчаны цалкам», – заявіў Уладзімір Зяленскі.
Паралельна ў сеціве з’явілася відэа з буйнога сяла Залатая Балка на поўначы Херсонскай вобласці, якое занялі байцы ЗСУ.
Афіцыйна пра вызваленне гэтага паселішча не паведамлялася. Разам з тым страту расейцамі сяла Залатая Балка пацвярджае былы лідар узброеных фармаванняў «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін).
Паводле Стралкова, ЗСУ распачаў наступленне ўздоўж Дняпра на Херсонскім фронце. На Берыслаўскім кірунку ўкраінцы працягваюць прасоўвацца, уклініваяся ў расейскія пазіцыі. Падраздзяленні ЗСУ выйшла да ваколіцаў сяла Бяляеўка і кантралююць сяло Шаўчэнкава. «Глыбіня прарыву праціўніка перавысіла 7 кіламетраў ад зыходнай пазіцыі», – сцвярджае Стралкоў.
Расейскія Z-каналы таксама паведамляюць пра ўкраінскія атакі на Давыдаў Брод на Херсоншчыне, дзе пазіцыю ўтрымліваюць пскоўскія дэсантнікі.
Глеб Нержын belsat.eu
The post ЗСУ цалкам зачысцілі Ліман і паступова прасоўваюцца на Херсоншчыне appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!