Журналісту Алегу Груздзіловічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды»

Вядомаму беларускаму журналісту Алегу Груздзіловічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды». Узнагароджанне адбылося падчас Форуму вольнай журналістыкі, які праходзіць у Вільні, паведамляе БАЖ. 

Падчас уручэння Алегу Груздзіловічу прэміі «Надзея Свабоды». Вільня, 1 снежня 2022. Фота телеграм-канала БАЖ / bajby

Узнагароду ўручаў старшыня камітэту ў справе эканомікі Сейму Літвы Казіс Старкявічус (Kazys Starkevičius). Прэмія Алегу Груздзіловічу прызначана за адданасць абавязку журналіста.

Літоўскаю «Надзеяй Свабоды» ўганароўваюць беларускіх незалежных журналістаў трэці год запар. Летась яе атрымаў Андрэй Аляксандраў. А ў 2020 годзе Кацярына Барысевіч, Алена Таўкачова, Таццяна Каравенкава, Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова.

Алег Груздзіловіч працаваў на радыё «Свабода». Паводле палітычна матываванага абвінавачання яму прысудзілі 1,5 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Ён адбыў за кратамі 9 месяцаў. Пасля вызвалення журналіста зʼявілася інфармацыя, што ўлады ўнеслі яго ў спіс экстрэмістаў.

Артыкулы

Вызвалілі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча

2022.09.21 19:34

Антон Тачняк belsat.eu

The post Журналісту Алегу Груздзіловічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды» appeared first on belsat.eu.


#Беларусь