Генадзь Мажэйка не прызнаў віны ў судзе

У Менскім гарадскім суд распачалі разглядаць крымінальную справу супраць журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі. Палітвязня абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і распальванні сацыяльнай варожасці. Пра хаду судовага паседжання піша «Sputnik».

Генадзь Мажэйка ў судзе. Фота: Sputnik

Палітвязень, журналіст «Комсомольской правды» Генадзь Мажэйка на судзе не прызнаў віны. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і распальванні сацыяльнай варожасці. Пракурор, падчас зачытвання абвіначвання ўдакладніў, што «Мажэйка, праяўляючы амаральную цікавасць да экстрэмісцкай дзейнасці, з’яўляючыся яе прыхільнікам, дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 года ўчыніў шэраг злачынстваў».

Сярод гэтых «злачынстваў» каментары ў сеціве, а таксама нібыта журналіст ладзіў агітацыю супраць існай улады. У якасці доказу віны дзяржабвінаваўца агучыў выказванні Мажэйкі пра Лукашэнку.

«З аўтаматам бегаць (…) хіба можа нармальны чалавек з аўтаматам бегаць (…) гэта варʼят вырадак».

Але галоўнае абвінавачванне палягае ў тым, што журналіст апублікаваў каментар аднакласніцы Андрэя Зельцара, які застрэліў працаўніка КДБ «Нірвану». Аднакласніца адазвалася пра Зельцара ў станоўчым ключы.

Hавiны

1 снежня пачнуць судзіць журналіста Генадзя Мажэйку

2022.12.01 08:33

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Генадзь Мажэйка не прызнаў віны ў судзе appeared first on belsat.eu.


#Беларусь