Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 24 ліпеня

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 24 ліпеня чытайце ў нашым аглядзе.

Украінская артылерыя на фронце. Фота: Генеральний штаб ЗСУ/Facebook

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну прайшоў 151 дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 39 520 чалавек забітымі.

Па-ранейшаму найбольш спакойная сітуацыя адзначаецца на поўначы Украіны – на валынскім і палескім кірунках. Пры гэтым падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі працягваюць узмоцненую ахову сваёй тэрыторыі ў памежных раёнах Гомельскай і Берасцейскай вобласцяў.

На сіверскім кірунку расейцы працягваюць праводзіць паветраную выведку з дапамогаю беспілотнікаў у памежных раёнах Чарнігаўскай і Сумскай вобласцяў. Акрамя гэтага яны здзейснілі абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Гай, Гудава, Яструбінае, Белаполле і Грабоўскае.
На суседнім харкаўскім кірунку вораг абстраляў з артылерыі тэрыторыі каля населеных пунктаў Пітомнік, Пятроўка, Новамікалаеўка, Стары Салтаў, Благадатнае, Прудзянка, Лясное, Лябяжае, Каробачкіна, Дзергачы, Перамога і іншых.
На славянскім кірунку абстрэлы зафіксаваныя каля Чэпілю, Багародзічнага і Адамаўкі.
На краматорскім кірунку абстрэлы расейцаў прыйшліся на ваколіцы населеных пунктаў Старадубаўка, Дронаўка, Піскунаўка, Сіверск, Спірнае і Івана-Дар’еўка.

Hавiны

ISW: Украінская армія рыхтуецца пачаць ці ўжо пачала контрнаступ на Херсоншчыне

24.07.2022 08:37

На суседнім бахмуцкім кірунку расейцы праводзяць баявыя дзеянні з мэтаю стварэння ўмоваў для далейшага наступу на Бахмут і тэрыторыю вакол Вуглягорскай ЦЭС, але пакуль ЗСУ адбіваюць гэтыя атакі. Акрамя гэтага варожыя сілы цягам апошніх содняў здзейснілі абстрэлы вайсковай і цывільнай інфраструктуры каля населеных пунктаў Зайцава, Вяршына, Бераставое, Шумы, Бахмут, Нью-Ёрк, Бахмуцкае, Пакроўскае, Новалуганскае, Вяселае і іншых.
На аўдзееўскім, навапаўлаўскім і запарожскім кірунках фіксуюцца сістэматычныя абстрэлы каля населеных пунктаў Залатая Ніва, Вуглядар, Вясёлае, Аўдзееўка, Краснагораўка і іншых. Адначасова з гэтым расейцы працягваюць умацоўваць свае абарончыя пазіцыі.
На паўднёвабужскім кірунку расейцы засяродзіліся на ўтрыманні раней занятых пазіцыяў і недапушчэнні контрнаступу Збройных сілаў Украіны. Таксама яны наносілі ўдары па ваколіцах населеных пунктаў Чырвоная Даліна, Кісялёўка, Цярноўка, Дабранка, Аляксандраўка, Кобзарцы, Лепяціха і іншых.

Расея нанесла ўдары па Харкаву, Украіна. 20 ліпеня 2022 года. Фота: ДСНС

Тым часам прадстаўнікі акупацыйных уладаў Херсонскай і Запарожскай вобласцяў падпісалі дакументы аб стварэнні выбарчых камісіяў, якія будуць задзейнічаныя ў правядзенні рэферэндумаў аб уваходжанні рэгіёнаў у РФ. Склад саміх камісіяў пакуль не вызначаны, але, імаверна, яны будуць складацца з калабарантаў і прарасейскіх актывістаў.

У сваю чаргу кіраўнік Запарожскай абладміністрацыі Аляксандр Старух назваў колькасць людзей, якіх расейцы выкралі ў рэгіёне з пачатку акупацыі. Паводле Старуха, яму вядома пра 415 выпадкаў выкрадання, прычым 170 чалавек дагэтуль знаходзяцца ў палоне. Старух таксама зазначыў, што «выкрадзеным» можна лічыць чалавека, якога трымалі ў закладніках больш за трое содняў. А тых, каго акупанты забіралі на 1-2 дні, яшчэ болей.
Разам з тым амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) прыйшоў да высновы, што ЗСУ рыхтуюцца пачаць ці ўжо пачалі наступ у Херсонскай вобласці. Пры гэтым адзначаецца, што інфармацыя з адкрытых крыніцаў пра контрнаступ, імаверна, будзе прыходзіць з затрыманнем у часе і абмежавана, паколькі мясцовасць паміж лініяй фронту і Херсонам пераважна сельская.

Hавiны

Украіна можа атрымаць ад сваіх саюзнікаў яшчэ 25–30 адзінак HIMARS і MLRS

24.07.2022 11:42

Таксама цягам апошніх содняў расейцы працягнулі наносіць ракетныя ўдары па вайсковых і цывільных аб’ектах на тэрыторыі Украіны. Так, у нядзелю ранкам сістэмы СПА на захадзе краіны знішчылі 3 ракеты над тэрыторыяй Хмяльніцкай вобласці. Таксама ўвечары суботы і ноччу ў нядзелю чарговыя ўдары былі нанесеныя па Мікалаеве, ёсць пацярпелыя.
Пры гэтым Міністэрства абароны РФ прызналася ў ракетным удары па Адэсе 23 ліпеня. Расейцы сцвярджаюць, што ён быў нанесены па тэрыторыі суднарамонтавага заводу, дзе ў той час нібыта знаходзіліся ўкраінскі вайсковы карабель і склад супрацькарабельных ракетаў «Harpoon».
Міністэрства абароны Украіны ў гэты ж час заявіла, што ЗСУ працягваюць наносіць удары па апорных пунктах, жывой сіле і складах з боепрыпасамі расейцаў. Пры гэтым стала вядома пра гатовасць паставіць Украіне 25–30 адзінак высокадакладных ракетных сістэмаў залпавага агню HIMARS і MLRS. Пра гэта ў інтэрв’ю «Радіо Свобода» заявіў кіраўнік Камітэту ўзброеных сілаў Палаты Прадстаўнікоў ЗША Адам Сміт. Нагадаем, агулам цяпер колькасць перададзеных Украіне сістэмаў HIMARS складае 16 адзінак.

Hавiны

Мінабароны РФ прызналася ў ракетным удары па Адэсе

24.07.2022 13:24

BK belsat.eu


#Беларусь