1 снежня Узброеныя сілы Беларусі распачалі новы навучальны год. У войску распачнецца інтэнсіўная баявое навучанне, паведамляе прэсавая служба Мінабароны.

З першых дзён снежня асабовы склад Узброеных сілаў Беларусі прыступіць да інтэнсіўнай баявой вучобы, паколькі вайскоўцы распачалі новы навучальны год. Пры складанні сёлетняга плану баявой падрыхтоўкі на новы навучальны год вайскоўцы ўлічваюць досвед сучасных узброеных канфліктаў.
«Навучальны год будзе насычаны мерапрыемствамі аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, пачынаючы ад Армейскіх міжнародных гульняў заканчваючы сумесным аператыўным вучэннем »Шчыт саюза-2023«. Таксама працягнуцца раптоўныя комплексныя праверкі баявой і мабілізацыйнай гатовасці. Гэта адзін з найважнейшых элементаў падрыхтоўкі воінскіх часцей і падраздзяленняў», – паведамляе прэсавая служба Мінабароны.
Такім чынам у краіне працягнецца правяранне і прыцягненне ў ваенкаматы грамадзянаў краіны. Цяпер вайскоўцы будуць абвяргаць схаваную мабілізацыю таксама і нібыта планавымі мерапрыемствамі новага навучальнага году.
У Міністэрстве абароны Беларусі запэўніваюць, што больш за 70 % ваеннаабавязаных ужо пабывалі ў ваенкаматах для зверкі ўліковых звестак. Мужчыны нібыта прыходзяць нават без позваў.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Ва Узброеных сілах Беларусі распачалі новы навучальны год appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!