Раніцай 20 жніўня падвергся нападу штаб Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміў прызначана расейскімі ўладамі губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў.

«Знаходжуся ў штабе флоту. 25 хвілін таму ў дах прыляцеў беспілотнік. На жаль, збіты не быў, хоць над бухтай працавалі стралковай зброяй. Ішоў нізка. Ахвяраў няма», – напісаў Разважаеў.
Відэа здарэння і спробаў расейскіх вайскоўцаў збіць беспілотнік апублікавалі мясцовыя жыхары.
Затым Разважаеў удакладніў, што беспілотнік збілі толькі над штабам флоту. У выніку ён упаў на дах і загарэўся.
Пра чарговыя атакі беспілотнікаў на расейскія войскі ў Крыме – Севастопалі і Керчы – паведамлялася і ўвечары 19 жніўня.
Якуб Хруст belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!