Нацыянальны статыстычны камітэт на сваім сайце паведаміў, што ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам цэны ў Беларусі знізіліся на 1,1%. У кастрычніку таксама была дэфляцыя: 1%.
Белстат падлічыў, што ў лістападзе ў Беларусі зноў была дэфляцыя. У параўнанні з кастрычнікам цэны знізіліся на 1,1%.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у лістападзе харчы патаннелі на 0,6%, нехарчовыя тавары – на 2,2%, паслугі – на 0,4%.
З ежы патаннелі крупы, рыба, макароны (на 2,5 – 3,5%), але гародніна падаражэла – за месяц на 17%.
З нехарчовых тавараў крыху падаражэлі мыйныя сродкі (на 0,6%), затое знізіліся цэны на парфумерыю і касметыку (на 5,5%), на мэблю (на 3,4%) ды на тэлевізары (на 3%).
Турыстычныя паслугі патаннелі амаль на 10%, затое падаражэлі паслугі чыгункі (на 1,9%), паветранага транспарту (амаль на 3%) і кошты ў цырульнях (на 0,5%).
У кастрычніку, паводле звестак Белстату, была дэфляцыя 1% у параўнанні з кастрычнікам. Але агулам са студзеня сёлета інфляцыя склала 12,4%.
Сяргей Крот belsat.eu
The post Белстат другі месяц запар заўважае ў Беларусі дэфляцыю appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!