Ахвярам палітычных рэпрэсіяў забаранілі быць экскурсаводамі ў Беларусі

Савет міністраў Беларусі прыняў 7 снежня пастанову аб турыстычнай індустрыі. Дакумент апублікавалі 9 снежня. Медыі звярнулі ўвагу на тое, што людзей, якіх судзілі паводле палітычных артыкулаў, пазбавілі допуску на атэстацыю, якая дае права праводзіць экскурсіі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 9 сакавіка 2021. Фота: ТК / Белсат

Пастанова набудзе моц ад 1 студзеня 2021 года. Паводле яе, да атэстацыі не будуць дапускаць людзей з судзімасцю паводле доўгага шэрагу крымінальных артыкулаў, якія выкарыстоўваюцца для палітычных рэпрэсіяў (ад «Абразы прадстаўніка ўлады» да «Грубага парушэння парадку»), а таксама паводле пяці адміністратыўных палітычных артыкулаў (у тым ліку «Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» і «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Як адзначае Reform.by, у спіс крымінальных артыкулаў чамусьці не трапілі «Рэабілітацыя нацызму» і «Адмаўленне генацыду беларускага народу», а таксама «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Атэстацыі, выдадзеныя раней, будуць анулявацца для судзімых паводле гэтых артыкулаў. Таксама ануляваць пасведчанні аб атэстацыі могуць за «неадпаведнасць этычным патрабаванням».

Гэтая атэстацыя, без якой забаронена працаваць экскурсаводам ці гідам-перакладчыкам, была ўведзеная ў верасні. Паводле афіцыйнай версіі, яе ўвялі дзеля праверкі ведаў экскурсаводаў. Але цяпер фактычна замацаваны палітычны характар атэстацыі.

Hавiны

Краязнаўцу Ігара Хмару асудзілі на «хатнюю хімію», вызвалілі ў зале суда

2022.11.11 14:27

Алесь Наваборскі belsat.eu

The post Ахвярам палітычных рэпрэсіяў забаранілі быць экскурсаводамі ў Беларусі appeared first on belsat.eu.

#Беларусь