Аперацыя без электрычнасці ва Украіне, тэракт у Пакістане, пратэсты супраць палітыкі «нулявога ковіду» ў Кітаі, апоўзень у Бразіліі, высокая смяротнасць пеліканаў ад птушынага грыпу ў Перу, вывяржэнне самага вялікага з дзейных вулканаў у свеце ды іншае – сабралі галоўнае, што адбывалася за апошні тыдзень.
Украінскія вайскоўцы страляюць з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Бурэвій» у Данецкай вобласці, Украіна. Фота: Radio Free Europe / Radio Liberty / Serhii Nuzhnenko / Reuters / ForumЛекары падсвечваюць аперацыйны стол з дапамогай ліхтарыкаў на тэлефоне з-за адключэння электраэнергіі ў Кіеве, Украіна. Фота: Abdullah Unver / Anadolu Agency/ abacapress.com / Abaca Press / ForumРэшткі снарадаў рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА), якія выкарыстоўваліся расейскімі войскамі для ракетных удараў па Харкаву, Украіна. Фота: Stringer / Reuters / ForumМужчыны праходзяць міма акцыі заснавальніцы арганізацыі «Людзі за этычнае абыходжанне з жывёламі» (PETA) Інгрыд Ньюкерк, якая прымае публічны душ у Індыі. На банеры напісана «1 прыём курынай ежы – 30 прыёмаў душу». PETA – арганізацыя па абароне жывёлаў і іх правоў. Фота: Indranil Aditya / NurPhoto / AFP / East NewsЧлен трэнерскага штабу зборнай Японіі перанакіроўвае распырсквальнік падчас трэніроўкі на чэмпіянаце свету па футболе ў Досе, Катар. Фота: Philip Fong / AFP / East NewsАпоўзень абрынуўся на ўчастак шашы ў штаце Парана на поўдні Бразіліі. Як паведаміла пажарная служба Санта-Катарыны, два чалавекі загінулі і па меншай меры 30 знікнулі без вестак. Гўаратуба (Guaratuba), Бразілія. Фота: Santa Catarina Fire Department / AFP / East NewsТэрарыст-смяротнік пратараніў паліцэйскі эскорт каманды вакцынацыі супраць поліяміэліту на паўднёвым захадзе Пакістана. Чатыры асобы забітыя і больш за 30 параненыя. Адказнасць за тэракт узяла тэрарыстычная групоўка «Тэгрык-і-Талібан» (TTP). Кўэта (Quetta), Пакістан. Фота: Banaras Khan / AFP / East NewsСмог і туман пакрыў горад Нью-Дэлі (New Delhi), Індыя. Фота: Arvind Yadav / Hindustan Times / Shutterstock / East NewsМуніцыпальны работнік вязе мёртвых пеліканаў на пляжы Санта-Марыя (Santa Maria) ў Ліме. У лістападзе па меншай меры 13 000 пеліканаў на ўзбярэжжы Перу загінулі ад птушынага грыпу. Ліма (Lima), Перу. Фота: AP Photo / Guadalupe Pardo / East NewsПаліцыя заганяе пратэстоўца ў службовую машыну падчас акцыі пратэсту супраць ковідных абмежаванняў у Кітаі. Дэманстрацыі пачаліся пасля таго, як 10 жыхароў гораду Урумчы (Urumqi) загінулі ў выніку пажару ў шматпавярховым доме. Мясцовыя звязваюць гэта з так званай жорсткай палітыкай «нулявога ковіду». Шанхай, Кітай. Фота: AP Photo / East NewsТрое мігрантаў на штурвале нафтавага танкеру «Alithini II» прыплылі з Нігерыі на Канарскія астравы Іспаніі. Дарога для мужчынаў заняла 11-дзён. Мясцовыя экстранныя службы паведамілі, што людзі былі абязводжаныя. Неўзабаве мігрантаў вярнулі на зваротны карабель да Нігерыі. Фота: Salvamento Maritimo / AFP / East NewsПрадстаўнікі СМІ вядуць прамы эфір перад патокам лавы падчас вывяржэння вулкану Маўна-Лёўа (Mauna Loa) на Гаваях. Вулкан Маўна-Лёўа (Mauna Loa) – самы буйны дзеючы вулкан у свеце. Гаваі, ЗША. Фота: Go Nakamura / Reuters / Forum
Comments
No comments yet. Be the first to react!